Эрнэст Хемінгуэй. Філасофскі падтэкст твора «Стары і мора»
Аповесць «Стары і мора» падвяла вынік доўгім і няпростым роздумам Хемінгуэя пра месца чалавека ў свеце. Гісторыя рыбака Санцьяга, які ўвабраў у сябе рысы тых, каго Хемінгуэй сустракаў і добра ведаў, калі жыў у рыбацкім паселішчы на Кубе, — гэта гісторыя нялёгкага лёсу чалавека, які кожны дзень вядзе барацьбу за жыццё. У аповесці прачытваецца горкая выснова мудрага чалавека аб адзіноце: «Ніхто не павінен быць адзін у старым веку... Але гэта непазбежна». Сродкамі рэалістычнага мастацтва ў аповесці «Стары і мора» аўтар узняў вечныя праблемы жыцця і смерці, прыроды і чалавека, суіснавання прыроды і цывілізацыі, любові, вернасці, пераемнасці пакаленняў. Ён шукаў адказы на філасофскія пытанні: «У чым сэнс жыцця чалавека і ў што яму верыць?» Назва аповесці «Стары і мора» — сімвалічная: вобразы чалавека і першастыхіі — мора, узятыя ў непарыўным адзінстве. Так аўтар выявіў філасофію адвечнай гармоніі чалавека і прыроды, што з’яўляецца асновай жыцця на Зямлі. Але чалавек вымушаны забіваць сваіх братоў-жывёл. Калі марлін цягнуў за сабой лодку са старым, той азваўся да рыбы: «Я люблю цябе і вельмі шаную. Але я дакончу цябе раней, як скончыцца гэты дзень». Людзі маюць шчасце ўжо толькі таму, што не павінны паляваць на сонца, месяц, зоры: «Марлін — таксама мой сябра, — сказаў ён услых. — Гэткага я ніколі не бачыў і не чуў, што ёсць такі. Але я павінен забіць яго. Добра яшчэ, што нам не трэба спрабаваць забіць зоры. “Уяві, што было б, калі б чалавек штодня спрабаваў уходаць месяц, — падумаў ён. — Месяц жа не стаіць на месцы. А можаш сабе ўявіць, як чалавек штодня палюе на сонца? Мы нарадзіліся шчаслівыя”, — прыйшоў ён да высновы». Супастаўляючы людзей і жывёл стары думае: «Яны не такія разумныя, як мы, хто выймае з іх дух, хоць яны болей спрытныя і высакародныя за нас». Стары здабыў сваю рыбу, каб накарміць людзей: «Як багата людзей накорміць ён, — разважаў стары чалавек. — Але ці вартыя яны есці яго? Ну, безумоўна, не. Няма анікога, хто быў бы варты спажыць яго, гэтак ён сябе па ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Эрнэст-Хемінгуэй-Філасофскі-падтэкст-твора-Стары-і-мора
Moldova Online · 1003 дней(я) назад 0 183
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Moldova Online
Кишинев, Молдова
26.09.2023 (1003 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.md/blogs/entry/Эрнэст-Хемінгуэй-Філасофскі-падтэкст-твора-Стары-і-мора


© library.md
 
Партнёры Либмонстра

LIBRARY.MD - Молдавская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Эрнэст Хемінгуэй. Філасофскі падтэкст твора «Стары і мора»
 

Контакты редакции
Чат авторов: MD LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Молдавская цифровая библиотека © Все права защищены
2019-2026, LIBRARY.MD - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Молдовы


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android