Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Формы ўвасаблення аўтарскай пазіцыі
Аўтарскія канцэпцыя і пазіцыя прачытваюцца ў ідэйна-сэнсавых дамінантах твора або ўсёй творчасці пісьменніка: да якіх тэм і ідэй часцей звяртаецца аўтар, чаму аддае, напрыклад, перавагу — біяграфічнаму матэрыялу або рэалістычнаму ці фантастычнаму спосабу адлюстравання. Аўтарская пазіцыя выяўляецца праз думкі, пачуцці, пункты гледжання, назіранні за жыццём і высновы, якія ў творы пісьменнік можа выказваць ад асабістага імя або «давяраць» іх пэўным героям. Аўтарскія пазіцыя і канцэпцыя выяўляюцца ў творы шматпланава: праз лёсы герояў, сюжэтныя падзеі, апісанні абставін, пейзажаў, пазасюжэтныя эпізоды, сімвалічныя дэталі. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» Петракоў крыж і Галгофа — неўрадлівае поле Багацькаў — увасабляюць аўтарскую канцэпцыю трагічнага, пакутлівага жыцця не толькі герояў твора, але ўсяго беларускага народа ў ХХ стагоддзі. Адначасова гэтыя сімвалічныя вобразы перадаюць аўтарскія адносіны шанавання і захаплення трываласцю, працавітасцю, нязломнасцю беларуса і беларускага нацыянальнага характару. З усёй выразнасцю аўтарская канцэпцыя народнага гераізму, самаахвярнага супраціўлення акупантам і іх прыслужнікам выяўляецца праз вобразы Сцепаніды і Петрака Багацькаў. Аўтарская канцэпцыя асуджэння здрадніцтва як праявы маральнай нікчэмнасці чалавека ўвасоблена ў вобразах паліцаяў Недасекі, Гужа, Каландзёнка, у апісанні аўтарам іх нахабных і цынічных паводзін на хутары Багацькаў. Часта «данесці» свае ідэі чытачу аўтар «даручае» аднаму або некалькім героям, непасрэдна выяўляе гэта праз іх ацэначныя выказванні. Менавіта такім чынам аўтарская пазіцыя часта выяўляецца ў творах В. Быкава. У аповесці «Абеліск» аўтарская пазіцыя ўвасабляецца праз вобразы станоўчых герояў — Мароза, Ткачука і журналіста. Уласныя перакананні, «што жыццё чалавека надта несувымернае з вечнасцю… іх будуць памятаць...» В. Быкаў «даверыў» герою-настаўніку, які суцяшае перад гібеллю сваіх вучняў. Так аўтар увасобіў і ўласную канцэпцыю жыцця чалавека — пакінуць аб сабе ўдзячную памяць людз ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Формы-ўвасаблення-аўтарскай-пазіцыі
Moldova Online · 1003 дней(я) назад 0 202
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Moldova Online
Кишинев, Молдова
26.09.2023 (1003 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.md/blogs/entry/Аўтарская-канцэпцыя-жыцця-і-асобы-Формы-ўвасаблення-аўтарскай-пазіцыі


© library.md
 
Партнёры Либмонстра

LIBRARY.MD - Молдавская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Аўтарская канцэпцыя жыцця і асобы. Формы ўвасаблення аўтарскай пазіцыі
 

Контакты редакции
Чат авторов: MD LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Молдавская цифровая библиотека © Все права защищены
2019-2026, LIBRARY.MD - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Молдовы


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android