Кузьма Чорны. Біяграфія
Каб паступіць вучыцца, Кузьма Чорны адправіўся з роднай вёскі ў сталіцу. Так напісаў пра гэта падарожжа Іван Навуменка: «У 1923 г. Кузьма Чорны (ён ужо надрукаваў верш у часопісе «Іскры», два-тры апавяданні) пехатой пайшоў у Мінск, каб паступіць вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. І самае галоўнае: каб спраўдзіць або не спраўдзіць сваю пісьменніцкую долю». Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 года ў засценку Боркі на Случчыне. Яго бацькі былі вымушаны пераехаць у вёску Цімкавічы, бо дзеці падраслі, а ў Борках не было школы. Мікалай Раманоўскі атрымліваў адукацыю ў Цімкавіцкім народным вучылішчы, Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (навучанне там было бясплатнае, а тым, хто добра вучыўся, плацілі стыпендыю). Два гады вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, але не скончыў яго. Маладому чалавеку даводзілася сумяшчаць вучобу з працай. Праз складанае матэрыяльнае становішча Мікалай Раманоўскі часам нават галадаў. У Мікалая Раманоўскага было шмат псеўданімаў (Максім Алешнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Вясёлы, М. Сідарэўскі, Сусед-вясёлы і інш.), але ў выніку прыжыўся псеўданім, узяты ў гонар дзеда па матчынай лініі. Міхал Парыбак, таленавіты майстар-сурвэтнік, меў мянушку Чорны. Пісьменнік-пачатковец Кузьма Чорны ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а калі яно перастала адпавядаць эстэтычным патрэбам творцы, стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў згуртавання «Узвышша», што сведчыць пра яго творчыя пошукі і няўрымслівасць. Многія раннія творы Кузьмы Чорнага былі мадэрнісцкімі, імпрэсіянісцкімі, заснаванымі на псіхалагізме і, на першы погляд, з невыразным, размытым сюжэтам. У большасці з іх галоўная ўстаноўка — на ўнутраныя змены персанажаў, бо асноўная задача аўтара — паказаць перамены, што адбываюцца ў душы герояў, а не знешнія падзеі. Але такая актуальная для пачатку ХХ стагоддзя проза не была запатрабавана ва ўмовах панавання сацыялістычнага рэалізму і моцна крытыкава ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Кузьма-Чорны-Біяграфія
Moldova Online · 1007 дней(я) назад 0 386
Комментарии профессиональных авторов:
Сортировка: 
Показывать по: 
 
  • Комментариев пока нет
Комментарии посетителей библиотеки




Действия
Рейтинг
0 голос(а,ов)
Публикатор
Moldova Online
Кишинев, Молдова
25.09.2023 (1007 дней(я) назад)
Ссылка
Постоянный адрес данной публикации:

https://library.md/modules/boonex/blogs/blogs.php?action=show_member_post&lang=ru&postUri=Кузьма-Чорны-Біяграфія


© library.md
 
Партнёры Либмонстра

LIBRARY.MD - Молдавская цифровая библиотека

Создайте свою авторскую коллекцию статей, книг, авторских работ, биографий, фотодокументов, файлов. Сохраните навсегда своё авторское Наследие в цифровом виде. Нажмите сюда, чтобы зарегистрироваться в качестве автора.
Кузьма Чорны. Біяграфія
 

Контакты редакции
Чат авторов: MD LIVE: Мы в соцсетях:

О проекте · Новости · Реклама

Молдавская цифровая библиотека © Все права защищены
2019-2026, LIBRARY.MD - составная часть международной библиотечной сети Либмонстр (открыть карту)
Сохраняя наследие Молдовы


LIBMONSTER NETWORK ОДИН МИР - ОДНА БИБЛИОТЕКА

Россия Беларусь Украина Казахстан Молдова Таджикистан Эстония Россия-2 Беларусь-2
США-Великобритания Швеция Сербия

Создавайте и храните на Либмонстре свою авторскую коллекцию: статьи, книги, исследования. Либмонстр распространит Ваши труды по всему миру (через сеть филиалов, библиотеки-партнеры, поисковики, соцсети). Вы сможете делиться ссылкой на свой профиль с коллегами, учениками, читателями и другими заинтересованными лицами, чтобы ознакомить их со своим авторским наследием. После регистрации в Вашем распоряжении - более 100 инструментов для создания собственной авторской коллекции. Это бесплатно: так было, так есть и так будет всегда.

Скачать приложение для Android