Эпоха Адраджэння ў Беларусі
У гістарычным плане культура Адраджэння падзяляецца на два этапы: Ранні рэнесанс (першая палова XVI стагоддзя) і Позні рэнесанс (другая палова XVI — пачатак XVII стагоддзя). На першым этапе яна грунтавалася на веры ў гармонію паміж саслоўямі, народамі, хрысціянскімі канфесіямі, грамадствам і асобай, чалавекам і дзяржавай. Першы этап характарызуецца хрысціянскім універсалізмам і патрыятызмам. У гэтым напрамку працавалі Францыск Скарына, лацінамоўныя паэты і мысліцелі (Мікола Гусоўскі, Ян Вісліцкі, Міхалон Літвін), стваральнікі Статута Вялікага Княства Літоўскага, асветнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі). У час Позняга рэнесансу гэтыя ідэалы сутыкнуліся з рэальнасцю — ідэалагічнай, рэлігійнай, літаратурна-публіцыстычнай барацьбой розных груповак і плыняў за сцвярджэнне прызнаных імі каштоўнасцей. У гэтай барацьбе грамадскія і палітычныя дзеячы, тэолагі, пісьменнікі актыўна выкарыстоўвалі культурныя набыткі Адраджэння ў галіне мастацтва, красамоўства, лінгвістыкі, навукі вядзення спрэчак. Пашырэнню поглядаў розных грамадскіх суполак спрыяла кнігадрукаванне. На другім этапе спачатку дамінавалі дзеячы рэфармацыйнага руху, пазней набрала моц каталіцкая плынь, асабліва пасля адкрыцця езуіцкіх калегій у Вільні, Полацку, Нясвіжы. Даследчыкамі красамоўства і паэзіі, выдатнымі публіцыстамі, аўтарамі першых падручнікаў славянскай мовы былі багасловы і пісьменнікі Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі, пазней — паэт-лацініст, тэолаг і філосаф каталіцкага напрамку Мацей Сарбеўскі. «Граматыку» Мялеція Сматрыцкага разам з «Арыфметыкай» Лявонція Магніцкага называў «варотамі сваёй вучонасці» Міхайла Ламаносаў. У эпоху Позняга рэнесансу важнае значэнне для развіцця шматмоўнай свецкай літаратуры мела прывілеяванае становішча мясцовай арыстакратыі і шляхты, што спрыяла распаўсюджванню мецэнацтва. Мецэнацтва аказвала непасрэднае ўздзеянне на фарміраванне многіх ідэйна-мастацкіх асаблівасцей тагачаснага пісьменства (у першую чаргу — па ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Эпоха-Адраджэння-ў-Беларусі
Moldova Online · 988 days ago 0 279
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Moldova Online
Кишинев, Moldova
23.09.2023 (988 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.md/blogs/entry/Эпоха-Адраджэння-ў-Беларусі?lang=en


© library.md
 
Libmonster Partners

LIBRARY.MD - Moldovian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Эпоха Адраджэння ў Беларусі
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: MD LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Moldovian Digital Library ® All rights reserved.
2019-2026, LIBRARY.MD is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Moldova


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android