Як «польская каралева» сустрэлася з беларускім паэтам
Было гэта ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Я тады працавала у раённым Доме культуры, і мы рыхтавалі свята Масленіцы. На сходках РДК ладзілі імправізаваную сцэну для выступлення, і на той момант я, здаецца, была там адна. І раптам бачу: праз плошчу ў накірунку РДК ідуць нейкія незнаёмыя людзі: мужчына і жанчына. Падыйшлі, ветліва прывіталіся. Мужчына мне здаўся вельмі знаёмым: сярэдняга росту, з акуратнай бародкай, прыемнай знешнасці. Да вялікага майго здзіўлення, я пазнала ў гэтым чалавеку Рыгора Барадуліна. Спачатку падумала, што такога быць не можа, хутчэй за ўсё гэта проста падабенства, але жанчына, якая была побач з ім, канчаткова развеяла мае сумненні.– Прабачце, калі ласка, – звярнулася яна да мяне, – мы з Рыгорам Іванавічам прыехалі, каб бліжэй пазнаёміцца з мясцінамі, дзе жыў Кастусь Каліноўскі. Будзем здымаць фільм, разам з намі прыехала і беларускае тэлебачанне. Бачым, што тут у вас нешта ладзіцца, вось і рашылі паглядзець.– У нас тут сёння будзе Масленіца. Я вас шчыра запрашаю на свята, калі ёсць жаданне.– Абавязкова прыйдзем паглядзець. А як вас завуць? – запытаў Рыгор Іванавіч.Я назвала сваё імя.– Прыгожа, – сказаў паэт, – так польскую каралеву звалі. Можа, у яе гонар вам далі такое імя?– Не, – адказала я, – проста побач жыла дзяўчына Ядвіга, якая бацьку падабалася, калі ён яшчэ хлопцам быў, вось ён рашыў так назваць дачку.– Як там ні было, а імя ў вас прыгожае, – яшчэ раз адзначыў мой суразмоўца.Я, зразумела, не стала з ім спрачацца, хоць, праўду кажучы, ніколі не была ў захапленні ад свайго імя.– А што ў вас яшчэ ёсць цікавага? – запытаў славуты госць, змяніўшы тэму. – Можа, вы правялі б для нас экскурсію па Свіслачы?Вось гэта была прапанова! Але… На вялікі жаль, я ніяк не магла ў той момант выканаць яго просьбу, праз гадзіну-другую ўжо павінна было распачацца свята, а я была яго рэжысёрам і вядучай. Пакінуць мерапрыемства, зразумела, магчымасці я не мела, аб чым вельмі шкадавала. Прайсціся побач з вядомым паэтам па вуліцах роднага горада, рас ... Читать далее
____________________

Эта публикация была размещена на Либмонстре в другой стране и показалась интересной редакторам.

Полная версия: https://biblioteka.by/m/articles/view/Як-польская-каралева-сустрэлася-з-беларускім-паэтам
Moldova Online · 857 days ago 0 251
Professional Authors' Comments:
Order by: 
Per page: 
 
  • There are no comments yet
Library guests comments




Actions
Rate
0 votes
Publisher
Moldova Online
Кишинев, Moldova
21.09.2023 (857 days ago)
Link
Permanent link to this publication:

https://library.md/modules/boonex/blogs/blogs.php?action=show_member_post&postUri=Як-польская-каралева-сустрэлася-з-беларускім-паэтам&lang=en


© library.md
 
Libmonster Partners

LIBRARY.MD - Moldovian Digital Library

Create your author's collection of articles, books, author's works, biographies, photographic documents, files. Save forever your author's legacy in digital form. Click here to register as an author.
Як «польская каралева» сустрэлася з беларускім паэтам
 

Editorial Contacts
Chat for Authors: MD LIVE: We are in social networks:

About · News · For Advertisers

Moldovian Digital Library ® All rights reserved.
2019-2026, LIBRARY.MD is a part of Libmonster, international library network (open map)
Keeping the heritage of Moldova


LIBMONSTER NETWORK ONE WORLD - ONE LIBRARY

US-Great Britain Sweden Serbia
Russia Belarus Ukraine Kazakhstan Moldova Tajikistan Estonia Russia-2 Belarus-2

Create and store your author's collection at Libmonster: articles, books, studies. Libmonster will spread your heritage all over the world (through a network of affiliates, partner libraries, search engines, social networks). You will be able to share a link to your profile with colleagues, students, readers and other interested parties, in order to acquaint them with your copyright heritage. Once you register, you have more than 100 tools at your disposal to build your own author collection. It's free: it was, it is, and it always will be.

Download app for Android