Калі аповесць «Стары і мора» была закончана, Э. Хемінгуэй напісаў выдаўцу: «Гэта — проза, над якой я працаваў усё сваё жыццё, якая павінна быць лёгкай, простай і лаканічнай і ў той жа час перадаваць усе змены бачнага свету і сферы чалавечага духу». Аповесць стала апошнім творам Э. Хемінгуэя, апублікаваным пры жыцці.
Гэта гісторыя пра старога рыбака Санцьяга, яго змаганне з велізарнай меч-рыбай дзякуючы майстэрству Хемінгуэя не перастае захапляць і здзіўляць не адно пакаленне чытачоў.
...Санцьягу не шанцавала: вось ужо восемдзесят чатыры дні зусім безвынікова ён выходзіць рыбачыць у мора. Першыя сорак дзён разам з вопытным старым рыбачыў хлопчык Маналін. Але калі ўдача адвярнулася ад настаўніка, бацькі хлопчыка вырашылі, «што стары чалавек стаўся канчаткова і незваротна salao — гэта значыць, такі, якому ўжо ніколі не пашанцуе», і прымусілі сына хадзіць у мора на іншай лодцы, якая сапраўды прывезла тры добрыя рыбіны ў першы ж тыдзень. Хлопчыку цяжка было глядзець, як стары кожны дзень вяртаецца ні з чым. І ён выходзіў на бераг, каб дапамагчы старому аднесці дахаты рыбалоўныя прылады і ветразь, які нагадваў «сцяг вечнай паразы». Аднак стары рыбак не прызнаваў свайго паражэння, «вера і надзея ніколі не пакідалі яго. Але цяпер, як быццам ветрык атуліў іх сваім павевам».
З вялікай надзеяй на поспех Санцьяга выходзіць у мора адзін і, нарэшце, ловіць незвычайна вялікую і прыгожую рыбу. Моцна шкадуючы, што разам з ім няма Маналіна, амаль тры дні стары змагаецца з ёю. Рыбак увесь час угаворвае сябе: «Будзь спакойны і моцны, стары дружа». У самыя напружаныя моманты ён не наракае на лёс, не сварыцца, а згадвае (пятнаццаць разоў) пра Бога, у якога, верагодна, не верыць, але якому ціха моліцца. Здабытую рыбу стары прывязвае да борта лодкі і з далёкага акіяна, куды непахіснага рыбака зацягнула магутная рыба, вяртаецца да роднага берага. Калі ўдача, здаецца, зусім блізка, на рыбу накідваюцца акулы. У барацьбе з імі за свой здабытак зноў, як у змаганні з рыбай, паўстае пытанне: х ...
Читать далее