Эпоха Рэнесансу атрымала назву «залаты век» для Беларусі, таму што беларуская мова і беларуская культурная традыцыя мелі спрыяльныя ўмовы для развіцця і духоўна ядналі грамадства.
Беларуская культура эпохі Францыска Скарыны вызначаецца прыметамі, характэрнымі для пераходнага перыяду ад Сярэдневякоўя да Новага часу. Яе важнейшыя дасягненні — кнігадрукаванне, развіццё свецкай літаратуры і іншых відаў мастацтва, станаўленне нацыянальнай свядомасці, погляд на Біблію як на вынік шматвяковага развіцця духоўных каштоўнасцей чалавецтва. У гэты час завяршалася фарміраванне асноўных жанраў беларускай літаратуры. Найбольш характэрныя для гэтага часу жанры прадмовы і пасляслоўя ўзніклі ва ўсходнеславянскім пісьменстве ў ХІ—ХІІ стагоддзях, аднак набылі асаблівае значэнне з развіццём кнігадрукавання і аховай аўтарства. Скарына надаў гэтым жанрам філасофска-асветніцкі, навучальна-пазнавальны, літаратурна-эстэтычны і маральна-выхаваўчы змест, выявіўся ў іх як пісьменнік, перакладчык і вучоны. Прадмовы дзеяча заключаюць у сабе характарыстыкі пераходнай эпохі: грунтуюцца на традыцыях хрысціянскай біблеістыкі і разам з тым трактуюць Біблію ў рэчышчы рэнесанснай культуры.
Падуанскі ўніверсітэт, дзе Францыск Скарына атрымаў ступень «доктара ў лекарскіх навуках», быў адным з цэнтраў схаластычнай філасофіі, таму, верагодна, беларускі вучоны добра ведаў медыцынскія і філасофскія творы андалузскага філосафа Ібн Рушда і погляды яго паслядоўнікаў — прафесараў універсітэта — на суадносіны Божай і людской праўды. На думку Скарыны, Божая ісціна не падпарадкоўваецца законам логікі і выходзіць за рамкі спасціжэння чалавечым розумам. Але яшчэ ў Арыстоцелевай логіцы сцвярджалася: «З ни с чего ничто же бысть», таму нават не ўсе філосафы маглі паслядоўна растлумачыць, якім чынам Бог стварыў сусвет з нічога. Гэта супярэчнасць, паводле меркавання Скарыны, вырашаецца спалучэннем розуму і веры, размежаваннем зямнога і нябеснага, цялеснага і духоўнага, рэальнага і сімвалічнага.
Старажытныя настаўнікі, а ...
Читать далее