Долі інакшай не трэба зямной,Сэрца пагоднее ад суцяшэння:Родная мова ступала за мнойАд калыханкі да галашэння...
Р. Барадулін
Рыгор Іванавіч Барадулін лічыў, што яму пашанцавала нарадзіцца ў літаратурным рэгіёне, бо яго землякамі былі Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Еўдакія Лось... А на віцебскай зямлі, у тым ліку на Полаччыне, Ушаччыне, спакон веку скрыжоўваліся гістарычныя шляхі і інтарэсы нашых мужных продкаў з рознымі заваёўнікамі. Гэта вельмі яскрава адаб’ецца пазней у творчасці Р. Барадуліна: «Віцебшчына! // Ты лёсам // Ня выпешчана — // Ты войнамі // Выпесчана...»
Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Праз невялікае акно звычайнай вясковай хаціны хлапчук убачыў прыгожы і багаты свет. У маленстве жыццё адкрывалася з самага блізкага наваколля: са студні, што выкапаў бацька, каля якой дражніўся з хлапчуком бусел, быццам абяцаючы дацца ў рукі; вярбы, што стаяла непадалёку ад студні... «Помніць сябе, — успамінаў Р. Барадулін, — пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Жнейкі жнуць. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе...» З басаногага маленства на ўсё жыццё засталася жыць у душы матчына песня.
Сваю матулю, звычайную беларускую сялянку, працаўніцу і песенніцу Акуліну Андрэеўну, паэт пазней назаве «стыхійна вялікім філолагам». Гэта менавіта яна і бабуля па мацярынскай лініі — Малання Несцераўна, якая ведала многа казак, песень, «прыбабунек», — удыхнулі ў душу хлапчука любоў і чуйнасць да роднага слова. Бацька будучага паэта, Іван Рыгоравіч, хадзіў у мястэчка Ушачы цяслярыць. Толькі вечарамі пасля работы яны бачыліся: бацька расказваў, чым займаўся, а сын любіў шукаць за пазухай у яго гасцінец — то абаранак, то драбок цукру. Калі хлопчыку было чатыры гады, сям’я пераехала з Верасоўкі ва Ушачы, дзе Іван Рыгоравіч здолеў збудаваць сваю хату. Вясной 1941 года бацька з сынам пасадзілі ля весніц той хаты кволае дрэўца, малады вяз...
Вялікая А ...
Читать далее